Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 22 февраля 2024 в 10:43, Обновлено 22 февраля 2024 в 11:08
27 просмотров

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Беларуская мова — гэта наша родная мова, якая заслугоўвае нашай ўвагі і захавання. Яна мае багатую гісторыю і літаратуру, якая адлюстроўвае наш дух і характар. Яна мае свой унікальны гукавы склад і граматыку, якая робіць яе выразнай і прывабнай. Яна мае свой колер і смак, які робяць яе мілагучай і прыгожай.
У гэты дзень з вучнямі 3-4 класаў праведзены класныя гадзіны "Пералівы роднай мовы", "Пагуляем у роднае слова". А выхаванцы рознаўзроставай групы наведалі школьны пакой-музей, дзе быў праведзены занятак "Аб родным краі роднай мовай".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.